Дэтэктыўныя гісторыі з практыкі

детективні історії детективные истории

детектив скайпdetektiv_kiev

детективное агентство лайф(063) 972-972-0

частный детектив мтс(050) 725-86-84

почта детективdetektiv@holms.org.ua

детективное агентство

"Сем'янін"

дэтэктыўныя гісторыіВосеньскай раніцай зазваніў будзільнік, які апавясціў Уладзіміру, што шэсць гадзін ужо настала. Уладзімір устаў з ложка, памыўся і пачаў рыхтаваць каву. Сёння суббота, ён на дачы ў с. Ракавым i збiраецца на рыбалку. У найбліжэйшым возеры, якое мясцовыя жыхары празвалі «Вербнае» з-за вялікай колькасці вербаў, што раслі па ўсім беразе, вадзіліся хвацкія карасі.Узяўшы вуды і сумку са снасцямі і прынадай, ён крочыў да возера. Хацелася на нейкі час адпачыць ад гарадской мітусні, проста пасядзець на прыродзе, а не шукаць адказы на пытанні заклапочаных кліентаў. У апошні час было шмат працы, і адпачынак быў проста неабходны.

Апынiўшыся на месцы, ён закінуў вуды з прынадай і стаў чакаць клева. Праз некаторы час пачало добра брацца. Гэта цудоўнае адчуванне, такое знаёмае кожнаму рыбаку: калі торкае карась, рэзка вядзеш ў бок або выкладаеш паплавок. І непараўнальныя адчуванні, калі выцягваеш яго з вады.

У самы разгар клева зазваніў тэлефон, паведамляючы свайму гаспадару аб тым, што да дэтэктыўнага агенцтва тэлефануе чарговы кліент. Уладзіміру так не хацелася вяртацца з той выдатнай казкі, дзе ён знаходзіўся. Але бізнес ёсць бізнес і, як кажуць на захадзе, "Кліент заўсёды мае рацыю».

Зняўшы трубку, Уладзімір пачуў хрыплы голас жанчыны, якая прасіла дапамогi. Яе звалі Эльвіра, яна сцвярджала, што яе муж ёй здраджуе. Дэтэктыву так не хацелася кідаць рыбалку, што ён паспрабаваў дамовiцца з жанчынай пачаць справу з панядзелка. Але яна нават чуць пра гэта не хацела, настойвала распачаць неадкладна, абгрунтоўваючы тым, што сёння выхадны дзень - субота, а яе муж пасля тэлефоннага званка раптам зазбіраўся на работу. Растлумачыў ён такую спешку тым, што трэба не марудзячы падрыхтаваць некаторыя дакументы для падпісання нейкага буйнога кантракта.

Эльвіра сказала, з-за таго, што зараз хварэе на грып,яна адправіла мужа да працы на базар, даўшы яму вялікі спіс прадуктаў. Так што, па яе разліках, павернецца дадому ён не ранней як праз гадзіну. Дэтэктыў растлумачыў, што часу, неабходнага для пачатку справы дэтэктыўнага агенцтва, катастрафічна мала. У такіх выпадках неабходна, па крайнасцi гадзіны дзьве - тры, але адмаўляць не стаў, а паабяцаў затэлефанаваць праз 5 хвілін.

Паклаўшы трубку, Уладзімір задумаўся, бо ў цяперашнi час ён знаходзіўся на рыбалцы ў селiшчы, да гораду 80 кіламетраў, а гэта прыкладна 1 гадзіна і 20 хвілін машынай, плюс з возера да дачы пешкi хвілін з 15 і яшчэ хвілін 10 на зборы. У выніку на ўсё пра ўсё - каля двух гадзін. Запас часу ўсяго гадзіна, а то і менш, самому не паспець. Дастаўшы мабільны тэлефон, набраў дакладнага і дасведчанага памочніка, здольнага вырашаць складаныя задачы самастойна, з нестандартным падыходам. Адным словам, у ім ён быў упэўнены.

У час размовы Уладзімір высвятліў, што памочнік сёння нічым не заняты і гатовы з энтузіязмам ўзяцца за выкананне справы. Паабяцаўшы памочніку, што пакуль той будзе збірацца, ён ўдакладніць неабходную інфармацыю і патэлефануе.
Дэтэктыў пазванiў да Эльвіры і паведаміў, што бярэцца за яе справу з умовай, што калі муж вярнуўшыся з базару, пойдзе з дому раней, чым праз гадзіну, яна без прэтэнзій заплаціць толькі за выезд, а праз дзве гадзіны ён да яе сам заедзе за перадаплатай. Кліентка пагадзілася. Уладзімір удакладніў інфармацыю, неабходную для пачатку справы, менавіта нумар аўто, якім карыстаецца муж, iх месца жыхарства і месца яго работы, а таксама папрасіў даслаць на электронную пошту дэтэктыўнага агенцтва яго фатаграфію. Скончыўшы размову, ён патэлефанаваў памочніку і паведаміў неабходную інфармацыю. Памочнік ужо падрыхтаваў неабходную для працы тэхніку, сумку з бутэрбродамі і сядзеў у машыне . Скончыўшы размову, ён засабіраўся.

дэтэктыўныя гісторыі 2Памочнік заехаў у азначаны двор своечасова. Да азначанай Уладзімірам машыны падышоў чалавек, па апiсанню падобны на мужа Эльвіры. Фатаграфію мужа ён атрымаў ММSкай на свой «айфон». Мужчына сеў у машыну і паехаў. Памочнік рушыў услед. Ад`ехаўшы з дачы, Уладзімір уключыў класічную музыку і націснуў на гашэтку акселератара свайго аўто. Дарогу ён ведаў, як свае пяць пальцаў. Трэба паспяшацца.

Памочнік, накруціўшы па горадзе 24 кіламетры, суправадзіў мужа на работу, адрас якой ён атрымаў разам з зыходнай інфармацыяй.
Муж прыпаркаваўся перад цэнтральным уваходам у сваю фірму. Выйшаў з аўто і падышоў да дзвярэй. З кішэні штаноў дастаў звязку, на якой адшукаў неабходны ключ. Адкрыўшы дзверы, узайшоў усярэдзiну. Памочнік патэлефанаваў Уладзіміру і абмаляваў сітуацыю. Наўскідку было зразумела, што на рабоце, акрамя мужа, няма нікога. Было прынята рашэнне фатаграфаваць ўсіх людзей, якія будуць наведваць азначаны офіс.

Праз дзве гадзіны дэтэктыў пазванiў у дзверы кліенткi. Эльвіра, накінуўшы махровы халат, адкрыла дзверы i запрасіла яго на кухню. За кубкам духмянай язмінавай(?) гарбаты адбылася гутарка. За размовай Уладзіміру так і не ўдалося высветліць прычыну засцярогі кліенткi. Узяўшы перадаплату за працу, ён дамовіўся аб заўтрашняй сустрэчы i пайшоў.

У офісе ён сустрэўся з памочнікам, які расказаў яму, што муж пасля прыезду ў офіс нікуды не выходзіў, і ў офіс ніхто не ўваходзіў. Сеўшы у камфортны аўтамабіль памочніка, дэтэктывы пачалі чакаць.

Муж выйшаў з офіса пад вечар. Сеў у сваё аўто і паехаў. Дэтэктывы рушылі ўслед. дэтэктыўныя гісторыі 3 Па дарозе ён спыніўся ля аптэкі і зайшоў усярэдзiну. Памочнік рушыў услед за ім. У аптэцы муж папрасіў медыка даць яму нешта гарачкапаніжальнае для жонкі. Расплаціўшыся за атрыманы прэпарат, павярнуўся да свайго аўто і прадоўжыў рух. Памочнік купіў пласцінку анальгіна і вярнуўся да аўто. Па дарозе Уладзіміру патэлефанавала Эльвіра і пацікавілася вынікамі працы. Дэтэктыў расказаў, што муж ад дому адразу прыехаў на працу, сваімі ключамі адкрыў офіс і знаходзіўся там да вечара. За гэты час у офіс ніхто не ўваходзіў. Пакiнуўшы работу, ён наведаў аптэку, дзе купіў для яе гарачкапаніжальныя і ў гэты момант накіроўваецца ў бок дома.
Яны дамовіліся, што калі муж прыедзе дадому, то працу скончаць і назаўтра, як і дамовіліся, сустрэнуцца.

Да вялікага здзіўлення дэтэктываў муж, як добры і любячы сем'янін, прыехаў дадому. Прыпаркаваў аўто і зайшоў у пад'езд. На гэтым праца дэтэктываў, як і было агаворана з заказчыкам, была закончана. Здзіўленыя Уладзімір разам з памочнікам адправіліся па дамам.

На наступны дзень дэтэктыў з Эльвірай сустрэліся. Кліентка атрымала справаздачу аб праведзенай працы, а Уладзімір другую палову абумоўленага ганарару. Прэтэнзій і недаверу да работы дэтэктыўнага агенцтва не было, наадварот, за тэрміновасць і прыстойнасць Уладзімір атрымаў у падарунак літровую бутэльку добрага віскі, якую яны разам з памочнікам выпілі ў лазьнi. Ну дык гэта зусім іншая гісторыя.

 

«Дэтэктыўнае агенцтва Філін»
Украіна 04212 Кіеў
м. Оболонь
Тел.: +38 (063) 972-97-20
e-mail: detektiv@holms.org.ua
Рейтинг@Mail.ru