Дэтэктыўныя гісторыі з практыкі

детективні історії детективные истории

детектив скайпdetektiv_kiev

детективное агентство лайф(063) 972-972-0

частный детектив мтс(050) 725-86-84

почта детективdetektiv@holms.org.ua

детективное агентство

"Артыст"

дэтэктыўныя гісторыіГэта адбылося ўвосень. Як звычайна, працоўны дзень прыватны дэтэктыў Уладзімір пачаў з прагляду электроннай пошты, якая прыйшла на адрас дэтэктыўнага агенцтва, і ў гэты час зазваніў тэлефон. Падняўшы трубку, Уладзімір пачуў занепакоены голас жанчыны, якая назвалася Нінай Іванаўнай. У гутарцы яна паведаміла дэтэктыву аб тым, што ў апошні час не можа знайсці агульную мову з сынам.

Як высветлілася, Андрэю 15 гадоў, ён вучыцца ў мастацкай школе. Выхоўвае яго сама, і ён адзінае шчасце ў яе жыццi. Занятая цэлымі днямі вырашэннем бізнес - пытанняў, яна мала часу надае сыну . Але калі раней усё было быццам бы няблага, то цяпер з'явіліся нейкія таямніцы, з хаты пачалі знікаць рэчы; сын нярэдка прыходзіць дадому, так бы мовіць, «падпіўшы», а можа і ўвогуле не прыйсці. На пытанне дзе ты будзеш начаваць кажа, што ў сяброў. «А я дык і сяброў яго не ведаю, - кажа Ніна Іванаўна. - Усё жыццё яму прысвяціла, старалася больш грошай зарабіць, каб не адчуваў патрэбы і, ў выніку, дзесьці недагледзела. Дапамажыце праяснiць сітуацыю, я чытала на сайце, што ў Вас ёсць паслуга «назіранне за падлеткамi”.

Прыватны дэтэктыў уважліва выслухаў кліента і прапанаваў, выкарыстоўваючы знешняе назіранне, панаглядаць за сынам не менш трох працоўных дзён, выявіць яго асяродзе, сяброў, інтарэсы і г.д. Праверыць, як ён наведвае мастацкую школу і, калі ў гэтыя дні ён зноў не прыйдзе дадому, высветліць, у каго з сяброў і дзе ён пераначуе.

Для высвятлення ўсіх нюансаў, Уладзімір дамовіўся аб сустрэчы з Нінай Іванаўнай. Па тэлефоне шмат чаго не распавядзеш, ды і папросту можна пра нешта забыць. Яшчэ дэтэктыву патрэбна было, пажадана апошняе, фота, а таксама і перадаплата, звязаная з выдаткамі, якія ён панясе пры падрыхтоўцы і правядзеннi гэтай справы.

Увечары таго ж дня, як і было дамоўлена, прыватны дэтэктыў і Ніна Іванаўна сустрэліся ў кафэ з мудрагелістай назвай «Два Слана». За кубкам духмянай арабікi Уладзімір удакладніў усе пытанні, якія яго цікавiлi, і моманты, датычныя справы. Потым, узяўшы фатаграфію хлопца і перадаплату, галантна развітаўся.
Выйшаўшы з кафэ, Уладзімір набраў звыклы для яго нумар мабільнага тэлефона памочніка. У размове ён павярхоўна абмаляваў пытанне і папрасіў забраць яго ад дому ў полове сёмай, потым пайшоў дадому. Неабходна было выспацца, бо заўтра пачынаецца новая справа і трэба быць свежым на ўсе 100%.

У 6.25 Уладзімір выйшаў з дому і запаліў цыгарэту. Праз 2 хвіліны пад'ехаў памочнік. У машыне Уладзімір паведаміў аб месцы жыхарства Андрэя, i дэтэктывы паехалі па пустых вуліцах. Горад яшчэ спаў. Прыехаўшы на месца, яны агледзелі дом, двор, прахадныя двары і распрацавалі верагодны маршрут руху хлопца ў мастацкую школу.

Андрэй, маючы пры сабе заплечнік сіняга колеру, у 8.12 выйшаў з дому. Дэтэктывы адразу яго апазналі і ўзяліся за працу. Першы дзень работы дэтэктыўнага агенцтва даў адказ на некаторыя пытанні Ніны Іванаўны. Андрэй пешшу дайшоў да станцыi метро, метрапалітэнам прыехаў на Абалонь. Далей сеў у тралейбус, на якім дабраўся да мастацкай школы. Падчас заняткаў ён двойчы выходзіў з будынка школы ў кампаніі трох аднагодкаў. Адзін раз проста папаліць, а ў другі раз хлопцы усе разам наведалі гастраном, які знаходзiўся праз дарогу. У гастраноме Андрэй купіў ражанку і ўпакоўку булачак «Малятко». Калi хлопцы паелі, яны вярнуліся ў школу. Пасля заняткаў Андрэй выйшаў са школы разам з сябрам, які меў пры сабе гітару, пешшу яны пайшлі ў бок метро. Па дарозе хлопцы палілі i аб нечым размаўлялі .

дэтэктыўныя гісторыі 2У пераходзе да станцыі метро, падлеткi спыніліся на прыступках. Прывіталіся з прадаўцамі кветак. Было відаць, што яны тут не ў першы раз. Хлопец, прысеўшы, пачаў iграць на гітары, а Андрэй спяваць песні з рэпертуару такіх гуртоў як: «Ленінград», «ГА» і «Кіно». Толькі спевы яго былi дрэннымi, са слыхам у яго не склалася. Падчас спеваў Андрэй дастаў стары капялюш з палямі чорнага колеру і пачаў настойліва чапляцца да прахожых. Падзеі, якія тут адбывалiся, з боку былi больш падобнымi на камедыю. Праўда, было відаць, што хлопцы ад гэтага атрымліваюць не толькі задавальненне, але і грошы.

Праз 40 хвілін яны закончылі свой канцэрт. Выйшаўшы з пераходу, яны накіраваліся ў бок гандлёвых палатак. Падышоўшы да кiёску, хлопцы купілі па шаурме і па бутэльцы піва Абалонь. Перакусіўшы і дапіўшы піва, перакурылi, пасля чаго развіталіся. Сябар пайшоў у бок жылых дамоў, а Андрэй увайшоў на станцыю метро, далей цягніком прыехаў на свой прыпынак. Выйшаўшы са станцыі, перакурыў і далей пешшу прыйшоў дадому.

У 20.30 Ніна Іванаўна патэлефанавала Уладзіміру і паведаміла, што сын нiкуды не збіраецца. Было прынята рашэнне на сёння скончыць працу.

Другі дзень не прынёс вынікаў. Андрэй з раніцы сказаў маці, што дрэнна сябе адчувае, не пойдзе сёння на заняткі і ўвесь дзень прасядзіць за кампутарам. Але сумесна з кліентам было прынята рашэнне не здымаць назiранне, таму што бабуля, якая пражывае з імі ў кватэры, паведаміла дачцэ, што яе сын неаднаразова збіраўся пайсці гуляць.

Трэці дзень працы дэтэктыўнага агенцтва дапоўніў карціну. У такi самы час, як і ў першы дзень, Андрэй са сваім заплечнікам выйшаў з дому і знаёмым ўжо для дэтэктываў маршрутам прыехаў у школу. Падчас заняткаў ён таксама, як і ў першы дзень, зафіксаваўся з вядомай кампаніей аднагодкаў на перакуры. Пасля заканчэння заняткаў ён вярнуўся дадому. Пад вечар Андрэй выйшаў і, прыйшоўшы да метрапалiтэна, сеў у цягнік, на якім дабраўся да станцыі метро «Крэшчацік».

дэтэктыўныя гісторыі 3 На выхадзе сустрэўся з хлопцам аднагодкам. І тут, на здзіўленне дэтэктываў, Андрэй пацалаваў гэтага хлопца ў вусны. Прытым хлопца гэта не збянтэжыла. Пасля гэтага Андрэй дастаў з заплечніка не танны фотаапарат і падарыў яго.

Хлопец быў прыемна здзіўлены ад такога падарунка. Разам яны пайшлі гуляць. Хлопец не мог нарадавацца падарунку і фатаграфаваў усё без разбору. Прыйшоўшы ў рэстаран хуткага харчавання «Макдональдс», замовілі ежу. Хвілін праз дзесяць да іх падышла дзяўчына іх узросту і зрабiла падарунак хлопцу. Было бачна, што яе з'яўленне для Андрэя было нечаканым і нежаданым. Хлопец цалаваўся з дзяўчынай і захоплена аб нечым з ёй размаўляў. Андрэй быў у іх кампаніі нейкім чужынцам. Яго настрой сапсаваўся, ён нярвова развітаўся і пайшоў. Хлопец і дзяўчына былі здзіўлены яго паводзінамі, ды і дэтэктывы заўважилi змену настрою ў падлетка пасля з'яўлення гэтай дзяўчыны.

Андрэй купіў бутэльку піва і прысеў на дзіцячай пляцоўцы. На працягу дзесяцi хвілін ён піў піва, курыў і камусьці званiў па мабільным тэлефоне, пасля чаго разбіў бутэльку аб край скрыні, што знаходзілася на пляцоўцы. Жанчына, якая праходзіла міма, зрабіла яму заўвагу. Хлопец адказаў ёй непрыстойнай лаянкай. Праз некалькі хвілін да Андрэя падышоў аднагодка. Хлопцы па-сяброўску прывіталіся, некаторы час яны сядзелі на пляцоўцы, потым пайшлі гуляць. Гулялі, пілі піва, палілі і толькі пад раніцу разам прыйшлі дамоў да хлопца. Ён сваімі ключыма адчынiў дзверы кватэры, і яны ўвайшлi ўсярэдзiну.

Уладзімір патэлефанаваў кліентцы і паведаміў, дзе яе сын. Ніна Іванаўна адказала, што толькі што званiла Андрэю, і ён сказаў што спіць. Было прынята рашэнне скончыць справу і сустрэцца бліжэй да вечара. Неабходна было адпачыць і падрыхтаваць справаздачу для кліента. Да справаздачы Уладзімір ставіцца адказна. Паўната, дакладнасць і зафіксаваныя факты павінны быць належным чынам адлюстраваннымi.

Сустрэча адбылася ў абумоўлены час на ранейшым месцы ў рэстаране «Два Слана». Уладзімір ў поўным аб'ёме паведамiў аб працы, праведзенай дэтэктыўным агенцтвам. Знайшліся адказы і на тое, адкуль грошы на спіртное, і куды знiкаюць рэчы, і дзе начуе, калі не прыходзіць дадому. У цэлым працай кліентка засталася задаволеная. Але на пытанне аб сэксуальнай арыентацыі сына прамаўчала. Уладзімір не стаў лезці ў душу Ніны Іванаўны, убачыўшы, што яна пераводзіць размову ў іншае ручво.

Вось і яшчэ адна справа скончылася. Надыходзяць апатыя і роспач, падумаў Уладзімір, але думкі перапыніў званок мабільніка. Ён дастаў з кішэні пінжака тэлефон, націснуў на клавішу здыму трубкі і адказаў: «Алё, дэтэктыўнае агенцтва ...».

 

«Дэтэктыўнае агенцтва Філін»
Украіна 04212 Кіеў
м. Оболонь
Тел.: +38 (063) 972-97-20
e-mail: detektiv@holms.org.ua
Рейтинг@Mail.ru